БЕЛ Ł РУС

Рассельгаснагляд прапанаваў пашырыць лік прадуктаў, што падпадаюць пад знішчэнне

12.08.2015 / 15:7

Кіраўнік Рассельгаснагляда Сяргей Данкверт прапанаваў знішчаць фальсіфікаваную прадукцыю гэтак жа, як і санкцыйную.

ria.ru

«Першае, што трэба зрабіць, гэта падыходзіць абсалютна ідэнтычна, так, як падышлі цяпер да фальшывых дакументаў, да ўсёй гэтай прадукцыі — знішчаць трэба», — сказаў Данкверт.

Кіраўнік Рассельгаснагляду прапанаваў праводзіць знішчэнне фальсіфікату за кошт яго вытворцаў, а калі прадукцыю выявяць ўжо ў краме, то за кошт крамы.

«Чаму ў суб'екце вырабляюць малако і не могуць яго прадаць? Бо тут жа побач фальсіфікуюць прадукцыю, і ўсё робяць выгляд, што нічога не адбываецца. І Расспажыўнагляд робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Чаму? Ды таму што яго гэта не хвалюе. А вось нас хвалюе», — заявіў Данкверт.

29 ліпеня ў Расіі быў падпісаны загад аб знішчэнні санкцыйных прадукцыі.

Першая партыя прадуктаў была знішчана 6 жніўня. З тых часоў многія палітыкі і грамадскія дзеячы крытыкавалі ініцыятыву прэзідэнта Расіі і прапаноўвалі накіроўваць прадукты для дапамогі галадаючым.

Прадуктовае эмбарга было ўведзена ў 2014 годзе ў адказ на санкцыі краін Захаду.

Па дадзеных аналітычнага цэнтра пры расійскім урадзе, эмбарга прывяло да рэзкага скачка цэн і зніжэння якасці прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула