БЕЛ Ł РУС

Былы вакаліст Deep Purple гатовы пераехаць у Беларусь

12.08.2015 / 15:40

Пра гэта амерыканскі музыка і былы вакаліст гуртоў Rainbow і Deep Purple Джо Лін Тэрнер заявіў на прэс-канферэнцыі ў Сімферопалі.

Britta Pedersen / Global Look

Спявак мае намер правесці канцэрты ў Феадосіі, Севастопалі і Ялце 13—15 жніўня.

«Я быў некалькі месяцаў таму ў Крыме. Тут будуць адбывацца толькі пазітыўныя рэчы, так як праўда на вашым баку», — сказаў Тэрнер.

Ён дадаў, што вырашыў прыехаць, нягледзячы на папярэджанні уладаў ЗША.

Тэрнер таксама прызнаўся, што гатовы пераехаць у Беларусь: «Я некамфортна пачуваюся ў ЗША і не згодны з палітычнымі рашэннямі амерыканскіх уладаў. Гэтая краіна цяпер не тая, у якой мяне выгадаваў мой бацька».

Джо Лін Тэрнер пачаў музычную кар'еру ў 1976 годзе з выступаў у студэнцкім рок-гурце. У Rainbow яго паклікаў Блэкмар. Пасля распаду групы Тэрнер выступаў сольна, пакуль яго не запрасілі ў Deep Purple замяніць Іэна Гілана. У складзе розных калектываў ён запісаў больш за 30 альбомаў і выпусціў 12 сольных пласцінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула