БЕЛ Ł РУС

Мужчыну са здымка «Х.. родине» зрабілі новае ФОТА

12.08.2015 / 16:22

На сайце газеты «Дняпровец» замянілі фотаздымак кіроўцы-перадавіка.

Было

Стала

Кіроўца сельгаспрадпрыемства «Савецкая Беларусь» першы перавёз тысячу тон зерня. У газеце «Дняпровец» выйшаў матэрыял пра перадавіка пад загалоўкам: «Лепшы на адвозцы зерня». Але неспадзяванка выйшла з фотаздымкам кіроўцы.

Ён стаяў з кветкамі на фоне свайго аўтамабіля з надпісам «Хлеб радзіме». Але на здымку кіроўца закрыў галавой апошнюю частку слова «хлеб» і атрымалася «Х… Радзіме». На гэта не звярнулі ўвагу ні фатограф, ні рэдактар газеты, але заўважылі інтэрнэт-карыстальнікі.

Са здымка пачалі жартаваць, а навіна на сайце «Дняпроўца» сабрала рэкордныя 30 каментароў кшталту: «Фота залік! Падняло настрой. А фатограф у газеце жартаўнік».

Праз тыдзень перадавіка перафатаграфалі ўжо ў правільным ракурсе, для гэтага нават уручылі новы букет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула