БЕЛ Ł РУС

Славенскі тэнар заспяваў падчас аперацыі на мозгу ВІДЭА

12.08.2015 / 17:33

Аляксандр Арсёнаў

«Усё ішло нармальна да 2:40, а потым пачало станавіцца вельмі цікава».

Амброж Баец-Ліпайнэ, оперны спявак са Славеніі, апублікаваў відэа, на якім яму робяць аперацыю на мозгу ў Нідэрландах.

У спевака знайшлі пухліну галаўнога мозгу (гліабластому). Падчас трэпанацыі чэрапу пад мясцовым наркозам дактары папрасілі яго спяваць, каб кантраляваць аперацыю і пазбегнуць праблем пасля працэдуры.

Тэнар спеў першы і апошні куплеты «Gute Nacht» з цыклу Франца Шуберта «Зімовы глях». Аперацыя праходзіла яшчэ ў чэрвені 2014 года, але запісам Баец-Ліпайнэ падзяліўся толькі цяпер.

«Усё ішло нармальна да 2:40, а потым пачало станавіцца вельмі цікава, — піша Баец-Ліпайнэ. — Мінуў ужо год з лішнім, я пачуваю сябе нармальна працягваю кар’еру спевака».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула