БЕЛ Ł РУС

Былы старшыня Белкаапсаюза асуджаны да 12 гадоў зняволення

14.08.2015 / 11:17

Nashaniva.com

Сяргей Сідзько на фота справа, фота Сяргея Гудзіліна

Былы старшыня Белкаапсаюза Сяргей Сідзько прысуджаны да 12 гадоў зняволення. Прысуд быў агучаны сёння ў Вярхоўным судзе Мінска.

Як паведамлялася раней, дзяржаўны абвінаваўца Анатоль Мяцельскі папрасіў суд прысудзіць Сідзько да 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 500 базавых велічынь, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Былому кіраўніку Белкаапсаюза было прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабараў і злоўжыванні ўладай па ч. 3 арт. 430 і ч. 3 арт. 424 КК. Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызнаць Сідзько вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1, 2, 3 арт. 430 КК (неаднаразовае атрыманне хабараў, у тым ліку ў буйным і асабліва буйным памерах) і ч. 2 арт. 424 КК.

Як кралі ў Белкаапсаюзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула