БЕЛ Ł РУС

Фінляндыя падала пазоў на «Газпром»

15.08.2015 / 11:18

Фінская кампанія Gasum Oy падала пазоў у Стакгольмскі арбітраж з патрабаваннем перагледзець цэны на экспарт газу.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы кампаніі па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці.

Gasum патрабуе перагледзець цану на прыродны газ, які пастаўляецца ў Фінляндыю, і змяніць формулу цаны, знізіць ўзровень «take-or-pay» або, альтэрнатыўна, знізіць гадавыя кантрактныя колькасці да ўзроўню, роўнага агульнай колькасці прыроднага газу, якая можа знаходзіцца ў звароце на фінскім рынку з улікам цаны, вызначанай арбітражным трыбуналам.

«Газпром экспарт» павінен на працягу 30 дзён вызначыцца з кандыдатурай свайго арбітра.

Gasum Oy займаецца імпартам і размеркавання прыроднага газу ў Фінляндыі. У мінулым годзе краіна закупіла ў Расіі 3,110 млрд кубаметраў прыроднага газу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула