БЕЛ Ł РУС

Унучку акцёра Моргана Фрымэна зарэзалі на вуліцы Манхэтана

17.08.2015 / 07:59

Цела ўнучкі амерыканскага акцёра Моргана Фрымэна Э'Дэны Хайнс было знойдзена напярэдадні раніцай на вуліцы нью-ёркскага раёна Манхэтэн са слядамі гвалтоўнай смерці.

NY Post

Паліцыянты, якіх выклікалі сведкі нападу з нажом, знайшлі 33-гадовую Хайнс на асфальце з шматлікімі раненнямі. У бальніцы канстатавалі смерць.

Морган Фрымэн ужо зрабіў заяву з прычыны гібелі Хайнс, у якой са шкадаваннем кажа пра яе ранні сыход, што не дазволіць свету даведацца пра яе таленты і творчасці. Пазней прадстаўнік акцёра ўдакладніў, што загінулая была ўнучкай першай жонкі Фрымэна Джэнет Брэдшоу, аднак ён заўсёды называў яе сваёй унучкай.

На месцы злачынства быў затрыманы 30-гадовы мужчына. Яго таксама шпіталізавалі з прыкметамі эмацыйнага расстройства; абвінавачванні яму пакуль не прад'яўленыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула