На матч БАТЭ — «Партызан» засталося каля 2 тыс. білетаў
Некалькі гадзін застаецца да аднаго з самых галоўных для БАТЭ матчаў цяперашняга лета — у 21.45 на «Барысаў-Арэне» прагучыць стартавы свісток першай сустрэчы раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў-2015/16 з сербскім «Партызанам» з Бялграда.
Як паведамляе сайт БАТЭ, у продажы ёсць каля дзвюх тысяч білетаў усіх цэнавых катэгорый, у тым ліку і тых, што вызваліліся ад броні УЕФА.
Касы «Барысаў-Арэны» працуюць сёння з 13.00 (абедзенны перапынак 17.00—17.30). Таксама квіткі можна набыць у Мінску, у офісе кампаніі Ticketpro па вул. Машэрава, 25, — з 10.00 да 20.00.