СК: Скаўт Сыгындыкаў Следчым камітэтам не затрымліваўся
Вядомы хакейны журналіст Аляксей Шаўчэнка паведаміў пра тое, што затрыманы вядомы расійскі скаўт Леанід Сыгындыкаў.
«Прывітанне, Мінск! Затрыманы вядомы расійскі скаўт Леанід Сыгындыкаў. Апошні сезон ён працаваў у мінскім «Дынама», — напісаў Шаўчэнка ў сваім твітары.
Дадамо, Леанід Сыгындыкаў адказваў за селекцыю на тэрыторыі Расіі.
Нагадаем, раней былі затрыманыя і ўзятыя пад варту Максім Суботкін — генеральны дырэктар мінскага «Дынама» і Уладзімір Беражкоў — генеральны менеджар клуба.
Як пазней напісала ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, СК Сыгындыкаў не затрымліваўся.