БЕЛ Ł РУС

Пры выбуху ў Турцыі загінулі 8 салдат: у нападзе абвінавачваюць курдскіх баевікоў

19.08.2015 / 20:34

У выніку выбуху ў правінцыі Сіірт на паўднёвым усходзе Турцыі загінула восем вайскоўцаў.

У нападзе абвінавацілі баевікоў Працоўнай партыі Курдыстана (РПК).

Інцыдэнт адбыўся на фоне актывізацыі баявых дзеянняў, якія турэцкая армія вядзе супраць узброеных фарміраванняў курдаў пасля зрыву двухгадовага перамір'я.

Тым часам у Стамбуле каля палаца Долмабахчэ — аднаго з самых папулярных турыстычных аб'ектаў — адбылася страляніна. Паведамленняў пра ахвяр няма.

Паліцыя затрымала непадалёк ад месца здарэння двух чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула