БЕЛ Ł РУС

Абвал тэнге ў Казахстане: на 30% за адзін дзень

20.08.2015 / 9:3

Сяргей Гезгала

Казахстанскі тэнге абваліўся да даляра ЗША на 30% за адзін дзень. Эканоміка Казахстана, як і беларуская, цалкам залежыць ад цэнаў на нафту.

Падзенне адбылося пасля рашэння ўладаў рэспублікі адпусціць тэнге ў вольнае плаванне і ўчорашніх заяваў Нурсултана Назарбаева пра неабходнасць прыстасавацца да жыцця пры цэнаў на нафту ў межах 30—40 даляраў за бараль.

На 8.08 мінскага часу сярэднеўзважаны курс вырас на 57 тэнге і склаў 255,26.

Раней паведамлялася, што ўрад Казахстана прыняў рашэнне аб адмене валютнага калідора і пераходу да свабодна плаваючага курсу нацыянальнай валюты.

Нагадаем, што падзенню беларускай валюты ў снежні 2014-га папярэднічала дэвальвацыя казахстанскага тэнге. Астана правяла яе нашмат раней, чым свае валюты дэвальвавалі Расія і Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула