БЕЛ Ł РУС

Лябедзька правёў каля Валадаркі пікет з патрабаваннем вызваліць затрыманых графітыстаў 

20.08.2015 / 23:52

Пікет з патрабаваннем вызваліць затрыманых графітыстаў прайшоў вечарам 20 жніўня каля СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску. 

Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец, акцыя працягвалася прыкладна гадзіну. У ёй удзельнічала прыблізна 20 чалавек: прадстаўнікі аргкамітэта БХД, Партыі БНФ, АГП і інш. Яны трымалі плакаты з надпісамі «Свабоду Вадзіму Жаромскаму»», «Свабоду Максіму Пякарскому!», «Беларусь павінна быць беларускай». 

Міліцэйскі патруль знаходзіўся побач, але ў падзеі не ўмешваўся, абмежаваўшыся назіраннем і перамовамі па рацыі: пікет праходзіў у межах збору подпісаў за вылучэнне старшыні АГП Анатоля Лябедзькі кандыдатам у прэзідэнты. Да месца правядзення акцыі прыязджала здымачная група беларускага тэлебачання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула