БЕЛ Ł РУС

Чэхія ўзгадвае 47-ю гадавіну ўвядзення войскаў у Прагу, што выклікала абурэнне расійскіх турыстаў ФОТЫ

21.08.2015 / 17:15

Радыё Свабода. Фота Крысціны Шыянок.

У пятніцу Чэхія ўспамінае 47-ю гадавіну ўварвання войскаў краінаў Варшаўскай дамовы ў Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.

У цэнтры Прагі ўсталявалі некалькі адзінак вайсковай тэхнікі, якая мусіла нагадваць пра падзеі 1968 году. Побач з машынамі — стэнды з фотаздымкамі і плакатамі «Рускія, вяртайцеся дадому».

Як адзначаюць карыстальнікі сацыяльных сетак, плакаты выклікалі абурэнне расійскіх турыстаў.

«На адным са стэндаў хтосьці асадкай напісаў: «Не ганіце на рускіх! Рускія за мір. Добрае забыліся. Памятаеце толькі дрэннае??»

У 11 гадзінаў дня палітыкі і грамадзкасць ўшанавалі памяць ахвяр тых падзей каля будынка Чэскага радыё, дзе ў жніўні 1968 года загінулі некалькі няўзброеных дэманстрантаў.

У другой палове дня на Вацлаўскай плошчы прайшоў музычны хэпэнінг з удзелам розных музыкаў, а людзі змаглі таксама паглядзець гістарычныя фатаграфіі таго часу.

Войска пяці краін Варшаўскай дамовы перасеклі дзяржаўныя межы Чэхаславакіі ў ноч на 21 жніўня 1968 года. Тым самым была гвалтоўна спыненая спроба рэфармацыі ў гэтай краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула