БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся першы кантактны заапарк

22.08.2015 / 13:46

Першы ў Мінску кантактны заапарк адкрыўся 22 жніўня ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Тытан» падчас «Фестывалю ўсёзнайкі», паведамілі прадстаўнікі комплексу. 

Першы кантактны заапарк сеткі «Краіна Яноція», у якім жывёл можна гладзіць, карміць і прычэсваць, займае плошчу прыкладна 300 квадратных метраў. У ім прадстаўлены дзясяткі відаў звяроў і птушак, у тым ліку поні, камерунская каза і аленяня. У якасці фірменнай жывёлы выбраны яноты — насухі і паласкуны. 

У звярынцы працуе аніматар, ёсць зона дзіцячай творчасці. Для дзяцей арганізуюць майстар-класы, у тым ліку вучаць плесці бранзалеты, майстраваць вырабы і маляваць звяроў. 

Інтэр'ер першага кантактнага заапарка абыгрывае папулярны анімацыйны фільм «Сямейка Крудс», тут узноўлены арэал пасялення першабытнай сям`і. 

Як паведамлялася раней, усяго «Краіна Яноція» будзе налічваць прыкладна 10 устаноў у розных кутках Мінска. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула