БЕЛ Ł РУС

Ярмошына: «Зычу поспехаў спадарыні Караткевіч. Яна — паваротны момант у гісторыі выбараў прэзідэнта»

22.08.2015 / 15:53

У Беларусі ўпершыню кандыдатам на пасаду прэзідэнта можа стаць жанчына, заўважыла ў сваім чарговым відэазвароце старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Вельмі рада пры гэтым перадусім за спадарыню Караткевіч у сілу таго, што гэта першы магчымы кандыдат у прэзідэнты — жанчына ў гісторыі сучаснай Беларусі. Зычу поспехаў гэтаму кандыдату. Менавіта яна з'яўляецца тым новым, асаблівым паваротным момантам у гісторыі выбараў прэзідэнта Беларусі — перадусім таму што яна жанчына», — заявіла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама падзякавала Жанне Раманоўскай за ўдзел у выбарчай кампаніі. «Яна змагла сабраць толькі 780 подпісаў, але, тым не менш, правяла сваю кампанію сумленна і мужна, і гэта дарагога варта», — лічыць старшыня ЦВК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула