БЕЛ Ł РУС

У Беларусі адмяняецца «залатая акцыя»

4.03.2008 / 17:7

Nashaniva.com

Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка 4 сакавіка.

У Беларусі адмяняецца інстытут асаблівага права дзяржавы («залатой акцыі») на ўдзел у кіраванні гаспадарчымі таварыствамі.

Адпаведны ўказ нумар 144 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 сакавіка, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Адмова ад гэтай нормы будзе садзейнічаць стварэнню спрыяльных умоў для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у рэальны сектар эканомікі Беларусі і дасягненню ў 2008 годзе прагнозных параметраў эканамічнага росту, а таксама павышэнню рэйтынгу Беларусі на міжнародным узроўні і абароне правоў інвестараў на рынку каштоўных папер.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула