БЕЛ Ł РУС

Алена Бонэр: усе беларускія апазыцыянеры — прыстойныя людзі

4.03.2008 / 17:18

Nashaniva.com

Вядомыя расейскія дзеячы падпісалі дарадчыя лісты для намінацыі старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна на прэмію Андрэя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Эўрапейскім парлямэнтам.

Вядомыя расійскія грамадскія дзеячы падпісалі дарадчыя лісты для намінацыі старшыні Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна на прэмію Андрэя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Еўрапейскім парламентам.

Сярод падпісантаў — Алена Бонэр, удава акадэміка Сахарава і старшыня фонду ягонага імя. Рацыя знайшла яе ў Боне.

‑ Алена Георгіеўна, чаму падпісалі зварот у Еўрапарламент?

‑ Таму, што чалавек паважаны.

‑ Як вы лічыце, хто яшчэ з беларускіх апазіцыянераў заслугоўвае міжнароднага прызнання?

‑ Усе заслугоўваюць. Тыя прозвішчы, якія я ведаю… Праўда, ні з кім з беларускіх апазіцыянераў я асабіста не знаёмая… Мне падаецца, усе прыстойныя людзі.

‑ Такія прэміі — гэта толькі фінансавая падтрымка пацярпелых ці ўсё ж такі крок да дэмакратыі ў краіне?

‑ Лічу, што фінасавая падтрымка пацярпелых — гэта толькі ў другую чаргу. У першую — зварот увагі грамадства да той дзейнасці, якая выклікае высокую павагу і захапленне заходніх садружнасцяў.

‑ Ці не дарэмныя ўсе гэтыя ахвяры, калі на працягу столькіх гадоў большасць выбірае дыктатуру?

‑ Па‑першае, змаганне з дыктатурай цягнецца яшчэ не так шмат часу. А, па‑другое, нішто не бывае дарэмным.

‑ Вы дапускаеце, што ў Расіі хутка будуць саджаць у турмы за тое ж, за што саджаюць няўгодных у Беларусі?

‑ Вядома ж! Я ўвогуле не лічу, што ў Беларусі з выкананнем правоў чалавека горш, чымсці ў Расіі. І я заўжды не разумела, чаму Захад успрымае Лукашэнку як крайне негатыўнага лідэра, а расійскага прэзідэнта так не ўспрымаюць. Лукашэнка — персона нон‑грата. А па‑мойму, гэта Пуцін варты такого тытулу… Адзінае тлумачэнне: Захад баіцца моцную дзяржаву. А Беларусь… У яе ні нафты, ні газу. А, між іншым, гэта тая ж Беларусь, якая падчас Вялікай Айчыннай сваім целам Расію прыкрыла.

‑ Аўтарытарны рэжым у Расіі — гэта надоўга?

‑ Надоўга! Вельмі надоўга!

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула