БЕЛ Ł РУС

Вялікае падзенне Кітая: Шанхайская біржа зноў абвалілася больш чым на 8%

24.08.2015 / 14:27

Nashaniva.com

Каціроўкі на кітайскай фондавай біржы пачалі дзень са зніжэння — галоўны шанхайскі індэкс Shanghai Composite знізіўся больш чым на восем працэнтаў за першыя хвіліны пасля пачатку таргоў. Дадзеныя абнаўляюцца на сэрвісе Google Finance.

Цяпер шанхайскі індэкс знаходзіцца на ўзроўні 3,266,35. Адначасова індэкс ганконгскай біржы Hang Seng ўпаў амаль на чатыры працэнты (21,538,6), а індэкс фондавай біржы ў Шэньчжэне, дзе гандлююць акцыі дзяржаўных кампаній, «асеў» на шэсць адсоткаў.

Фондавы рынак у Кітаі перажывае складаны час на фоне дэвальвацыі юаня, якую ўлады краіны правялі 11 жніўня. Крызіс прывёў да падзення кошту розных кампаній у цэлым на $ 5 трлн за два месяцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула