Лукашэнка павіншаваў Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці Украіны
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці.
Стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Украінай атрымлівае новае напаўненне дзякуючы паглыбленню палітычнага дыялогу, гаворыцца ў віншаванні. «Вялікую ролю ў выбудоўванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва грае ваша асабістая ўвага да развіцця ўсебаковых сувязей з Рэспублікай Беларусь», - адзначыў беларускі лідар.
«Высока цаню нашы сяброўскія канструктыўныя адносіны і разлічваю на працяг сумеснай працы ў вырашэнні пытанняў беларуска-ўкраінскага парадку дня і актуальных міжнародных праблем», — сказаў Аляксандр Лукашэнка