БЕЛ Ł РУС

Банк Расіі падняў курс даляра да максімуму з 1997 года

24.08.2015 / 14:59

Банк Расіі ўстанавіў афіцыйны курс даляра на 25 жніўня на ўзроўні 70,75 рубля, што на 2,6 рубля вышэй за паказчык пятніцы. Афіцыйны курс еўра павышаны на 4,48 рубля да 81,15 рубля.

Курс даляра абнавіў максімум з 1997 года, папярэдні рэкорд быў усталяваны 3 лютага 2015.

Падзенне курсу расійскай нацыянальнай валюты адбываецца на фоне зніжэння сусветных цэнаў на нафту.

У панядзелак цана на марку Brent заставалася на ўзроўні 44 даляраў за барэль, абнавіўшы 16-гадовы мінімум па індэксе Bloomberg Commodity Index.

Акрамя таго, на курсе валюты адбіваюцца ўведзеныя Захадам санкцыі, якая пазбавіла расійскія кампаніі доступу да замежных крэдытаў.

Усяго, па ацэнцы Bloomberg, за апошнія 12 месяцаў рубель упаў у кошце на 46%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула