БЕЛ Ł РУС

Windows 10 адрознівае двайнятаў?

25.08.2015 / 07:46

Nashaniva.com

Сістэма распазнання асобы карыстальніка ў Windows 10 здольная адрозніваць адзін ад аднаго блізнят. Пра гэта паведамляе The Australian.

Выданне прапанавала блізнятам з ідэнтычнай знешнасцю разблакаваць на ноўтбуку з дапамогай сістэмы распазнання асоб уліковы запіс свайго брата ці сястры. З усіх падмануць сістэму поспеху дабілася толькі адна пара блізнят. Усім астатнім не дапамагалі ніякія хітрыкі, у тым ліку змена прычоскі або нашэнне акуларяў.

Тэхналогія распазнання асоб з'яўляецца часткай сістэмы Windows Hello, якая дазваляе выкарыстоўваць для аўтарызацыі біяметрычныя параметры. Тэставанне праводзілася на ноўтбуку Lenovo Yoga 14, і рэдактары сайта адзначылі, што на іншых прыладах вынікі могуць адрознівацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула