БЕЛ Ł РУС

Крэдыторы пагадзіліся спісаць Украіне 20% дзярждоўгу

25.08.2015 / 07:48

дапоўнена

Крэдыторы Украіны прапануюць спісаць 20% ад кошту дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў, паведамляюць брытанская Financial Times і амерыканская Wall Street Journal са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Спісанне 20% — апошняя здзелка, і абодва бакі, здаецца, настроены пайсці насустрач адзін аднаму, каб выканаць патрабаванне Міжнароднага валютнага фонду знізіць даўгі Украіны прыватным крэдыторам на 15,3 млрд даляраў на працягу наступных чатырох гадоў, адзначае FT.

Па дадзеных крыніцы гэтай газеты, пагадненне можа быць дасягнута ўжо на гэтым тыдні.

Кіеў дамагаецца спісання 40% доўгу, засяроджанага ў руках прыватных інвестараў. У сваю чаргу інвестары лічаць, што Украіна зможа выплаціць доўг, калі прадастаўляць ёй адтэрміноўкі для плацяжоў.

У маі 2015 Вярхоўная Рада дазволіла ўраду часова спыніць выплаты знешніх даўгоў перад прыватнымі крэдыторамі. Гэта рашэнне не тычылася дзяржаўнага доўгу Украіны.

Спісанне 20% даўгоў — гэта добры падарунак да Дня незалежнасці. Дзяржаўны доўг краіны складаў 43 млрд даляраў. Украіна ашчадзіць, такім чынам, 8,6 млрд даляраў. Гэта агромністая сума.

Спісанне такой сумы — вялікі поспех міністра фінансаў краіны Наталлі Ярэські і ўрада Яцанюка ў цэлым.

Нагадаем, што ўчора ў Берліне адбылася сустрэча кіраўнікоў Украіны, Нямеччыны і Францыі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула