БЕЛ Ł РУС

Расійскія правайдары пачалі блакаваць Вікіпедыю

25.08.2015 / 07:53

Бі-бі-сі

Расійскія інтэрнэт-правайдары пачалі блакаваць сайт «Вікіпедыі» пасля рашэння Раскамнагляда, паведамляюць карыстальнікі.

Напрыклад, карыстальнікі паведамляюць пра недаступнасць «Вікіпедыі» кліентам правайдара «Уфанет» у Башкірыі. Паведамляецца таксама аб блакаванні рэсурсу ў Татарстане: там ён недаступны кліентам буйнога аператара «Дом.ру».

«У цэлым сітуацыя ясная: да раніцы поўная версія перастане працаваць у большасці карыстальнікаў. Мабільная працягвае працаваць, у яе іншыя IP», — гаворыцца ў «твітары» рускамоўнай «Вікіпедыі».

У панядзелак Раскамнагляд звярнуўся да аператараў сувязі з патрабаваннем заблакаваць старонку ў рускамоўнай «Вікіпедыі», на якой апублікаваная інфармацыя пра адзін з відаў наркотыку. З-за асаблівасцяў функцыянавання пратаколу HTTPS блакіроўка асобнай старонкі можа прывесці да блакавання ўсёй «Вікіпедыі».

На сайце з'явілася інструкцыя па абыходзе блакавання пры дапамозе ананімайзераў, пашырэнняў для браўзэраў і проксі-сервераў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула