БЕЛ Ł РУС

Ярмошына не выключае ўдзелу Лукашэнкі ў дэбатах

25.08.2015 / 12:56

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не выключае ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў перадвыбарных дэбатах. Аб гэтым кіраўнік ЦВК заявіла 25 жніўня падчас анлайн-трансляцыі ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия». 

На пытанне, чаму пры вялікай падтрымцы насельніцтва дзейны прэзідэнт баіцца ўдзельнічаць у дэбатах са сваімі апанентамі, Ярмошына адказала: «Ну, па-першае, мы з вамі не можам ведаць, ці баіцца ён, таму што ніхто з нас з вамі такога пытання яму не задаваў». 

Кіраўнік ЦВК упэўнена, што «тут пра страх гаворкі наогул не ідзе». Лукашэнка, паводле яе меркавання, «настолькі моцны палеміст, што сілы астатніх удзельнікаў будуць няроўныя ў дачыненні да яго». «Наогул магчыма, што ён (Лукашэнка) пажадае ўдзельнічаць, проста яшчэ ж рэгістрацыі кандыдатаў не было. Магчыма, што ў дэбатах возьме ўдзел яго давераная асоба, кіраўнік штаба. Яшчэ не вечар», — сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула