Эстонія адгародзіцца ад Расіі двухметровым плотам
Дэпартамент паліцыі і памежнай аховы Эстоніі мае намер прынамсі дзве траціны сухапутнай часткі мяжы з Расіяй абсталяваць плотам вышынёй два з паловай метры з мэтай прадухілення парушэнняў мяжы.
Верхняя частка будзе ўзмоцнена калючым дротам. Агульная даўжыня плота складзе каля 108 кіламетраў.
У дадатак да плота мяркуецца паставіць і агароджу, якая перашкаджае перамяшчэнню дзікіх жывёл. На забалочаных участках лініі мяжы плота не будзе, там усталююць толькі памежныя слупы і пракладуць кантрольную паласу.
Для аховы мяжы будуць выкарыстаны таксама відэакамеры і беспілотныя лятальныя апараты, а ў акваторыі Чудскага возера размешчаны больш за 600 памежных буйкоў.
Працы па тэхнічным узмацненні мяжы пачнуцца ў 2018 годзе, іх агульны кошт складзе 71 млн еўра.