Рэальны памер пенсій працягвае зніжацца
У Беларусі ў ліпені 2015 года рэальны памер прызначаных пенсій, разлічаных з улікам змены індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі, у параўнанні з чэрвенем 2015 года знізіўся на 0,2%, у параўнанні з ліпенем 2014 года — павялічыўся на 1,5%. Такія звесткі апублікаваў Белстат.
Зніжэнне рэальнай пенсіі назіраецца з пачатку года: у студзені — на 2% у параўнанні з папярэднім месяцам, лютым — на 1,4%, сакавіку — на 0,8%, красавіку — на 0,9%, маі — на 0,6%, чэрвені — на 0,7%.
У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў ліпені 2015 года на ўліку знаходзілася 2 млн. 573,4 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 2 млн. 659,8 тыс. рублёў, што ў 2,4 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.
У ліпені 2015 года сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 2 млн. 749,3 тыс. рублёў, па інваліднасці — 2 млн. 432,8 тыс. рублёў, у сувязі са стратай карміцеля — 1 млн. 782,9 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 1 млн. 335,7 тыс. рублёў.
Нагадаем, паводле ўказа прэзідэнта працоўныя пенсіі ў Беларусі 1 верасня павялічацца ў сярэднім на 5%.