БЕЛ Ł РУС

«Болек і Лёлек» — гетэрасэксуалы

5.03.2008 / 08:44

Nashaniva.com

У 2006 годзе нямецкае выданьне выкарыстала пэрсанажы дзіцячага мультфільму для рэклямы ўдзелу нямецкіх сэксменшасьцяў падчас Дзён роўнасьці ў Варшаве. Акрамя таго, Болек быў прадстаўлены жанчынай. Стваральнікі мультыплікацыйнага фільму падалі ў суд на часопіс «Siegessaeule» за парушэньне аўтарскіх правоў.


Нямецкі часопіс для геяў і лесьбіянак «Siegessaeule» прынясе прабачэньні аўтарам польскага мультфільму «Болек і Лёлек» за незаконнае выкарыстаньне дзіцячых пэрсанажаў на вокладцы выданьня.

Судовая справа, якая цягнецца больш за два гады, скончылася згодай бакоў. Акрамя прабачэньняў у нямецкай і польскай прэсе, «Siegessaeule» павінна заплаціць стваральнікам мультфільму 4 тыс. эўра.

У 2006 годзе нямецкае выданьне выкарыстала пэрсанажы дзіцячага мультфільму для рэклямы ўдзелу нямецкіх сэксменшасьцяў падчас Дзён роўнасьці ў Варшаве. Акрамя таго, Болек быў прадстаўлены жанчынай. Стваральнікі мультыплікацыйнага фільму падалі ў суд на часопіс «Siegessaeule» за парушэньне аўтарскіх правоў.

«Героі мульціку маюць па 6 — 7 гадоў. Я ня ўпэўнены, што сцэнар прадугледжваў у іх такія схільнасьці» — зь іроніяй гаворыць Раман Нягрэбэцкі, адзін з аўтараў «Болека і Лёлека».

Польскае радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула