БЕЛ Ł РУС

Нацбанк не плануе павышаць стаўку рэфінансавання

25.08.2015 / 21:14

Нацыянальны банк Беларусі не плануе павышэнне стаўкі рэфінансавання, заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц па выніках круглага стала ў прэс-цэнтры дзяржаўнага агенцтва БелТА

«Нацбанк не плануе павышэння стаўкі рэфінансавання і стаўкі па іншых інструментах рэгулявання, бо мы лічым, што іх узровень знаходзіцца на дастаткова высокім рэальным значэнні. Нейкіх фундаментальных фактараў, якія б прымушалі нас да павышэння, няма», — адзначыў Калечыц.

Нагадаем, асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год, зацверджаныя ўказам прэзідэнта ў канцы мінулага года, прадугледжвалі, што сёлета стаўка рэфінансавання істотна знізіцца і ў сярэднім за год складзе 15-16%.

Аднак у пачатку 2015 года пасля дэвальвацыі беларускага рубля Нацбанк падняў стаўку рэфінансавання з 20 да 25% і з таго часу яе не паніжаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула