БЕЛ Ł РУС

Змены ў прыёме ў ВНУ Беларусі адбудуцца не раней за 2017 год

26.08.2015 / 08:27

Пра гэта заявіў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў ў эфіры праграмы «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1».

Як адзначыў Міхаіл Жураўкоў, сістэма цэнтралізаванага тэставання, якая выклікае сёння пэўныя нараканні, ўдасканальваецца.

«Адзін з элементаў развіцця — гэта (тое, што ў нас прасілі абітурыенты і іх бацькі) даць больш варыябельнасці пры выбары спецыяльнасцяў, г.зн. дазволіць абітурыентам здаваць не 3 экзамены, а 4 ці нават больш», — сказаў Міхаіл Жураўкоў. Ён падкрэсліў, што здача 4-га іспыту — гэта дадатковая магчымасць для тых, хто паступае. «Не захочуць, ніхто іх не будзе прымушаць», — сказаў ён.

Яшчэ адна з прапаноў — гэта дазволіць абітурыентам падаваць дакументы для паступлення на роднасныя спецыяльнасці ў розныя універсітэты. Гэтыя змены могуць быць прынятыя, па словах міністра, як мінімум у 2017 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула