БЕЛ Ł РУС

Хрэстаматыя беларускіх кліпаў

5.03.2008 / 12:14

Nashaniva.com

У красавіку мае выйсьці DVD‑складанка зь беларускімі кліпамі канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў — ад «Бонды» да новасьпечаных гуртоў, якія пасьпеюць даслаць свае ролікі арганізатарам.


У красавіку мае выйсьці DVD‑складанка зь беларускімі кліпамі канца ХХ — пачатку ХXІ стагоддзяў пад назвай «Кліп‑марафон». Унікальная кружэлка мяркуе сабраць музычныя ролікі «класікаў» беларускага року і маладых гуртоў. Некаторыя зь іх настолькі рэдкія, што нават аматары беларускай музыкі ўбачаць іх упершыню, як, напрыклад, рарытэтныя кліпы гуртоў «Рэй» і «Бонда»

Творы будуць падзеленыя па разьдзелах: «Анімацыйныя кліпы», «Чорна‑белыя», «Цяжкая музыка», «Менская вясна» і г.д.

У гуртоў, якія хацелі б далучыцца да праекту, ёсьць яшчэ магчымасьць ускочыць у апошні вагон і даслаць свой відэаролік арганізатарам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула