БЕЛ Ł РУС

Сусветны банк вырашыў выдзеліць Украіне 500 млн даляраў

26.08.2015 / 12:46

Сусветны банк ухваліў выдзяленне Украіне другога траншу фінансавай дапамогі памерам 500 млн даляраў.

Як гаворыцца ў паведамленні Сусветнага банка, такое рашэнне прыняла рада дырэктараў банка на пасяджэнні 25 жніўня.

Пазыкі ў падтрымку палітыкі развіцця — гэта прамая бюджэтная падтрымка, якая аказваецца непасрэдна ўраду Украіны для рэалізацыі яго праграмы рэформаў, адзначылі ў Сусветным банку.

Рэформы, на падтрымку якіх выдзеляць сродкі, закліканы палепшыць кіраванне ў дзяржаўным сектары, умовы для вядзення бізнесу, а таксама сітуацыю ў сферы энергетыкі і сацыяльнай дапамогі.

Прадстаўнікі Сусветнага банка адзначылі, што апошні транш з'яўляецца часткай шырокага пакета фінансавай падтрымкі, абвешчанага ў лютым гэтага года і які прадугледжвае выдзяленне Украіне сродкаў памерам да 2 мільярдаў даляраў да канца гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула