БЕЛ Ł РУС

Казахстан і МАГАТЭ дамовіліся аб стварэнні банка ўрану

27.08.2015 / 08:29

Улады Казахстана і Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) падпісалі пагадненне аб стварэнні банка нізкаўзбагачанага ўрану на тэрыторыі краіны.

Пагадненне было падпісана ў Астане міністрам замежных спраў Казахстана Ерланам Ідрысавым і генеральным дырэктарам МАГАТЭ Юкія Амана.

Згодна з дакументам, банк будзе размешчаны на тэрыторыі Ульбінскага металургічнага завода ў горадзе Усць-Каменагорску на паўночным усходзе Казахстана. У ім будзе захоўвацца нізкаўзбагачаны ўран, які выкарыстоўваецца для патрэб атамнай энергетыкі.

Казахстан выступіў з ініцыятывай змясціць на сваёй тэрыторыі міжнародны банк ядзернага паліва пад эгідай МАГАТЭ яшчэ ў 2009 годзе.

Плануецца, што банк будзе цалкам фінансавацца за кошт добраахвотных узносаў і не будзе аказваць ўплыву на бюджэт МАГАТЭ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула