БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сёння едзе ў Баранавічы

27.08.2015 / 10:02

Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку ў Брэсцкую вобласць. Кіраўнік дзяржавы наведае ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з тым, як выканана яго даручэнне па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта развіцця і тэхнічнага пераўзбраення прадпрыемства, фінансава-эканамічнымі вынікамі яго працы, тэхналагічным працэсам вытворчасці баваўняных тканін. Аляксандру Лукашэнку прадставяць узоры прадукцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула