БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў

27.08.2015 / 16:40

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Амбразевіча пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе (Швейцарская Канфедэрацыя).

Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідэра.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы ўзгадніў прызначэнне Дзмітрыя Калечыца намеснікам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Ігара Поршнева — генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», Рыгора Лаўшэнкі — рэктарам установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула