БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка едзе сёння ў Камянецкі раён

28.08.2015 / 10:22

Аляксандр Лукашэнка ў працяг рабочай паездкі па Брэсцкай вобласці наведае сёння Камянецкі раён, дзе азнаёміцца з ходам выканання яго даручэнняў па навядзенні тэхналагічнага парадку на далучаных да ААТ «Белавежскі» малочна-таварных фермаў былога СВК «Савецкая Беларусь».

Чакаецца, што сёння кіраўнік дзяржавы наведае МТФ «Абяроўшчына», азнаёміцца з вынікамі рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння гэтай фермы, а таксама з тэхналагічным працэсам вытворчасці малака высокай якасці.

Лукашэнка азнаёміцца таксама з работай машыннага двара ААТ «Белавежскі», а таксама наконт завяршэння ўборкі збожжавых і нарыхтоўкі кармоў, сацыяльна-эканамічным развіцці Брэсцкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула