БЕЛ Ł РУС

На мінулым тыдні ў Брэсце і Мінску зафіксаваныя два тэмпературныя рэкорды дня

30.08.2015 / 12:14

Два тэмпературныя рэкорды дня устаноўленыя 28 жніўня ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Брэсце тэмпература паветра 28 жніўня склала 32,6 градуса. Папярэдні тэмпературны рэкорд дня ў Брэсце быў зафіксаваны ў 1963 годзе, калі паветра прагрэлася да 31,7 градуса.

У Мінску 28 жніўня таксама зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня. Тэрмометры паказалі 29,8 градусаў вышэй за нуль. Крыху менш гарачым быў дзень 28 жніўня ў Мінску ў 1909 годзе. Тады слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 28,7.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула