БЕЛ Ł РУС

Парашэнка павіншаваў Данецк з днём горада: «Данбас ёсьць і будзе ўкраінскім»

30.08.2015 / 15:47

«Віншую данятчанаў з днём гораду! Мы абавязкова адбудуем зруйнаваныя гарады і сёлы. Данбас ёсьць і будзе ўкраінскім!» — такімі словамі на сваім акаўнце ў фэйсбуку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвярнуўся да жыхароў гораду. 

У мірны час Данецк быў адным з прамысловых і фінансавых цэнтраў краіны. Зь вясны 2014 году горад знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. На 30 жніўня ў Данецку і шэрагу іншых падкантрольных сэпаратыстам населеных пунктаў вобласьці заплянаваныя сьвяточныя мерапрыемствы да Дня шахтара. Удзел у іх прымае расейскі сьпявак Іосіф Кабзон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула