БЕЛ Ł РУС

Зніжкі на бытавыя паслугі ў Мінску для некаторых катэгорый грамадзян — з 8 па 12 верасня 

31.08.2015 / 16:46

Удзельнікам ВАВ, інвалідам, пенсіянерам і шматдзетным сем'ям да Дня горада дадуць зніжкі на бытавыя паслугі, паведамілі ва ўпраўленні бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.

Паслугі са зніжкай на рамонт адзення, абутку, ювелірных упрыгажэнняў, фотапаслугі, паслугі цырульняў, пральняў, лазняў, хімчысткі, пракату можна атрымаць з 8 па 12 верасня. Памер зніжак вар'іруецца ад 10% да 100%.

Ініцыятыву гарадскіх улад панізіць кошт паслуг да Дня горада падтрымалі больш як 160 аб'ектаў бытавога абслугоўвання. Інфармацыю аб пераліку аб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, рэжымах іх работы можна атрымаць па кароткім нумары 167.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула