БЕЛ Ł РУС

З 1 верасня ў расійскіх школах стане абавязковай другая замежная мова

1.09.2015 / 07:22

Пачынаючы з новага навучальнага года, расійскім школьнікам з пятага класа трэба будзе вывучаць другую замежную мову. Яна ўключана ў пералік абавязковых прадметаў. 

«З 1 верасня пятыя класы пераходзяць на навучанне па новым стандарце, дзе зафіксавана: другая замежная мова з'яўляецца абавязковым элементам школьнай праграмы», - распавёў міністр адукацыі Дзмітрый Ліванаў ў інтэрв'ю «Росссийской газете».

Міністр адзначыў, што замежныя мовы з'яўляюцца не толькі сродкам зносін, але і спрыяюць развіццю памяці і інтэлекту. Паводле яго слоў, таму гэты прадмет займае «годнае месца ў аб'ёме школьнай праграмы».

У цяперашні час не ўсе школы гатовыя адшукаць сродкі на новаўвядзенне. Як адзначыў Ліванаў, «у рэгіёнаў ёсць натуральнае жаданне на нечым зэканоміць». Для рэалізацыі новага стандарту школам ўсталююць пераходны перыяд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула