БЕЛ Ł РУС

Біржавы курс даляра працягнуў зніжэнне — 17 397 беларускіх

1.09.2015 / 10:16

Nashaniva.com

абноўлена

На таргах у Мінску 1 верасня даляр знізіўся на 55 рублёў да 17 397 беларускіх.

Еўра вырас на 103 рублі да 19 661.

Расійскі рубель вырас на 4,61 да 265,98.

Нагадаем, што на таргах БВФБ тыдзень таму, 25 жніўня, даляр і еўра дасягнулі максімальнага значэння: 17 836 і 20 474 беларускіх, пасля чаго пачалося зніжэнне.

Умацаванне беларускага рубля ідзе следам за ўчорашнім ўмацаваннем расійскага на Маскоўскай біржы і ростам цэнаў на нафту.

Сёння, у аўторак, у Маскве даляр і еўра ўмацаваліся ў адносінах да расійскага, а цэны на нафту крыху знізіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула