БЕЛ Ł РУС

Расія выдаткуе на адвакатаў па справе Літвіненкі 2 мільёны фунтаў

1.09.2015 / 11:06

Расея заплаціць брытанскай юрыдычнай фірме Harbottle & Lewis больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў за паслугі ў сувязі са справай аб смерці ў Лондане былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.

Кантракт заключаны на тэрмін з 2013 па 2016 гады, больш за палову выплат прыпадаюць на 2016 год. Кампанія, як паведамляецца на яе сайце, ужо выступала ада імя Следчага камітэта Расіі на дасудовым расследаванні і адкрытых слуханнях па справе Літвіненкі.

Аляксандр Літвіненка памёр у канцы 2006 года. Афіцыйнай перадумовай смерці лічыцца атручванне радыеактыўным рэчывам — палоніем.

Падчас адкрытых слуханняў па справе Літвіненкі адвакат, які абараняе інтарэсы Скотланд-Ярда, наўпрост абвінаваціў расейскія ўлады ў датычнасці да забойства Літвіненкі. Следства лічыць, што выканаўцамі злачынства былі знаёмыя Літвіненкі Андрэй Лугавы і Дзмітрый Коўтун.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула