БЕЛ Ł РУС

ФК «Урал» скасаваў кантракт з Віктарам Ганчарэнкам

1.09.2015 / 16:37

Футбольны клуб «Урал» скасаваў працоўнае пагадненне з беларускім трэнерам Віктарам Ганчарэнкам, паведамляе афіцыйны сайт каманды з Екацярынбурга.

Прычынай разрыву працоўных адносін стала разыходжанне ў поглядах на далейшыя шляхі развіцця клуба. «Урал» дзякуе Віктару Ганчарэнку за супрацоўніцтва і зычыць паспяховага працягу прафесійнай кар'еры.

Беларускі трэнер пакінуў «Урал» перад матчам расійскага чэмпіянату з «Церакам», кіраўніцтва клуба заяўляла, што Віктар Ганчарэнка працягне кіраваць камандай з Екацярынбурга, аднак пасля сённяшняй сустрэчы з прэзідэнтам «Урала» Рыгорам Івановым прынятае рашэнне аб скасаванні працоўных адносін.

Паводле паведамленняў СМІ, Віктар Ганчарэнка можа ўзначаліць адну з каманд расійскай футбольнай прэм'ер-лігі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула