БЕЛ Ł РУС

У класе хабараўскай школы павесілі партрэты лідараў КНДР і Пуціна

1.09.2015 / 17:11

Nashaniva.com

У Хабараўску ў гімназіі нумар 5 адкрыўся клас расійска-карэйскай дружбы, упрыгожаны партрэтамі прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і лідараў Паўночнай Карэі Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра, паведамляе meduza.io co спасылкай на vostokmedia.com.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця класа дружбы 1 верасня прысутнічалі мэр Хабараўска Аляксандр Сакалоў і кіраўнік мясцовай канцылярыі генеральнага консульства КНДР на Далёкім Усходзе Мун Хо.

На пытанне журналістаў, ці не стануць класы дружбы ў хабараўскіх школах крыніцай паўночнакарэйскай прапаганды, Мун Хо адказаў: «Мы хочам, каб дзеці проста пазнаёміліся праз розныя матэрыялы з нашай рэальнасцю. Сапраўдная рэчаіснасць паказвае, як у жыццё увасоблены ідэі чучхэ. Таму не трэба іншага тлумачэння няма, проста дзеці на свае вочы глядзяць і самі разумеюць. І гэтага дастаткова».

Кабінет аформлены ў духу ідэй чучхэ: нічога лішняга. Галоўным упрыгожваннем, паводле задумы арганізатараў, павінны служыць партрэты правадыроў. Чамусьці ў шэрагу двух першых лідараў аднаго з самых закрытых палітычных рэжымаў на планеце размешчаны вобраз прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула