БЕЛ Ł РУС

Экс-міністр адукацыі Сяргей Маскевіч прызначаны дырэктарам Экалагічнага інстытута імя Сахарава ў складзе БДУ

2.09.2015 / 14:09

nn.by

Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут ім. А.Д. Сахарава з 1 верасня уключаны ў склад комплексу БДУ ў якасці юрыдычнай асобы, паведамляе прэс-служба Белдзяржуніверсітэта.

Рашэнне аб рэарганізацыі было прынята ў маі на ўзроўні ўрада. Заняткі будуць праходзіць на старых плошчах ВНУ — на вуліцы Даўгабродскай у Мінску.

Дырэктарам інстытута імя Сахарава прызначаны Маскевіч Сяргей Аляксандравіч. Адпаведны загад 31 жніўня падпісаў рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, гаворыцца ў паведамленні.

Сяргей Маскевіч

Маскевіч Сяргей Аляксандравіч — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «фізіка». Абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі па фізіка-матэматычных навуках. У 1997—2005 гг. быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы. З 29 снежня 2010 г. па 27 снежня 2014 года — міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 250 навуковых прац па фізіцы малекул і менеджменту ў адукацыі.

Прарэктар па навуковай рабоце Сяргей Пазняк, які выконваў абавязкі кіраўніка ВНУ, атрымаў пасаду першага намесніка дырэктара МГЭІ БДУ.

Чытайце таксама: Сяргей Маскевіч, якога прысароміў Лукашэнка: гісторыя жыцця міністра і яго «амерыканскіх» дзяцей

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула