БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Лёкаям

2.09.2015 / 19:36

Рыгор Шэрда

Драпежнікі з халоднымі вачыма,
Аддзелаў, установаў «каралі»…
Я сам мог стаць чыноўнікам рэжыму,
Але сумлення рэшткі не далі.

Пасады выскрабаць няма намеру.
Я не люблю халуйскай мітусні.
Ад вашай ролі, вашага даверу,
Ад вашай ласкі — Божа барані!..

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула