БЕЛ Ł РУС

Нямеччына хоча адрадзіць Жалезны крыж

6.03.2008 / 19:18

Nashaniva.com

Пра такія планы заявіў учора ўвечары міністр абароны краіны Франц Ёзэф Юнг.

Пра такія планы заявіў учора ўвечары міністр абароны краіны Франц Ёзэф Юнг. Ён адказаў згодай на просьбу дэпутата бундэстага, старшыні Саюза нямецкіх рэзервістаў Эрнста‑Райнхарда Бека.

Выступаючы на сустрэчы з міністрам абароны, Бек заявіў, што бундэсверу «неабходная ўзнагарода, якая выдаецца за асаблівую адвагу». На думку Бека, менавіта такой узнагароды не стае «вайскоўцам бундэсверу, якія увесь час гатовыя рызыкаваць сваім здароўем і жыццём дзеля выканання замежных місій», паведамляе часопіс «Эксперт».

Юнг заявіў, што перадасць прапанову рэзервістаў прэзідэнту Германіі Хорсту Кёлеру, у кампетэнцыі якога знаходзяцца пытанні дзяржаўных узнагародаў, перадае Радыё Рацыя

Жалезны Крыж быў заснаваны ў 1813 г., апошні раз абнаўляўся ў 1939 г.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула