БЕЛ Ł РУС

Пад Івацэвічамі разбіўся грамадскі актывіст Уладзімір Кішкурна, стан стабільна цяжкі

3.09.2015 / 12:32

Зміцер Панкавец

Фота з фэйсбука Францішка Вячоркі.

Учора ўдзень у Івацэвіцкім раёне ў аварыю трапіў грамадскі актывіст Уладзімір Кішкурна. Як паведаміў «Нашай Ніве» рэжысёр Валерый Мазынскі, Уладзімір Кішкурна накіроўваўся з Мінска на адпачынак у адзін з санаторыяў Брэсцкай вобласці.

Здарэнне адбылося на трасе М-1 побач з вёскай Няхачава. «Нісан», якім кіраваў Кішкурна, сутыкнуўся з МАЗам. У выніку кіроўца легкавіка быў заціснуты ў салоне аўтамабіля. Як паведамляе сайт МНС, ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, кіроўца быў дэблакаваны.

Цяпер Уладзімір Кішкурна знаходзіцца ў Івацэвіцкай раённай бальніцы, ягоны стан медыкамі ацэньваецца як стабільна цяжкі. Транпартаванне пацярпелага ў Мінск пакуль немагчымая. 

Уладзімір Кішкурна — інжынер, даўні ўдзельнік патрыятычнага руху.

Ён доўгі час быў актывістам Партыі БНФ. Апошнім часам удзельнічаў у талоках у Курапатах, дапамагаў упарадкваць урочышча, ставіў крыжы. Летась быў заяўнікам шэсця ў нацыянальных строях, якое не дазволілі мінскія ўлады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула