БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне ў лесе знойдзены труп нованароджанага немаўляці

6.09.2015 / 16:35

Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

«Па факце выяўлення трупа нованароджанага дзіцяці ў лясным масіве ў Барысаўскім раёне ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці праводзіцца праверка. На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца абставіны здарэння», — распавяла Таццяна Беланог.

Афіцыйны прадстаўнік УСК дадала, што праваахоўнікі выявілі жанчыну са слядамі нядаўняй радавой дзейнасці пры адсутнасці дзіцяці, цяпер ёй аказваецца неабходная медыцынская дапамога.

Раней у СМІ з'явілася інфармацыя, што міліцыя і валанцёры шукаюць зніклую ў Барысаве жанчыну на 37-м тыдні цяжарнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула