БЕЛ Ł РУС

Малдаване патрабуюць пакончыць з постсаветызмам, у Кішынёве мітынгоўцы паставілі 90 намётаў

7.09.2015 / 08:45

СГ

Ядро пратэсту склала моладзь з прыгарадаў.

Фота Думітру Дору, ЭПА.

Да раніцы панядзелка на плошчы ў цэнтры Кішынёве мітынгоўцы разбілі каля 90 намётаў. Пра гэта паведамляе тэлеканал Jurnal TV.

Удзельнікі акцыі пратэсту таксама заявілі, што маюць намер пашыраць намётавы гарадок і не сыдуць, «пакуль не атрымаюць адказы ад уладаў».

Пратэстоўцы патрабуюць абнаўлення палітычнага класа ў краіне і еўраінтэграцыі.

Раней стала вядома, што па падазрэнні ў арганізацыі беспарадкаў на 72 гадзіны затрыманыя экс-дэпутат парламента, лідар партыі «Наш дом — Малдова» Рыгор Пятрэнка і двое яго паплечнікаў.

У нядзелю ў Кішынёве ўдзел у пратэставай акцыі на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу ўзялі дзясяткі тысяч людзей. Асноўным патрабаваннем акцыі з'яўляецца вяртанне Нацбанку €1 млрд, скрадзенага з камерцыйных банкаў пры папушчальніцтве папярэдняга ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула