Пушылін абвергнуў паведамленні пра затрыманне Пургіна
tass.ru
Часовы спікер «народнай рады» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» абвергнуў інфармацыю, што былы спікер Андрэй Пургін быў арыштаваны г.зв. «міністэрствам дзяржаўнай бяспекі» ДНР.
«Ён знаходзіцца ў Данецку, з ім усё ў парадку, ён не арыштаваны. Я сам рыхтуюся да заўтрашняй сустрэчы ў Мінску, ніякай іншай інфармацыі ў мяне няма», — сказаў Пушылін у гутарцы з «Коммерсантом».
Дэпутат «Народнай рады» Міраслаў Рудэнка распавёў, што адразу пасля адстаўкі Пургіна пачаліся «інсінуацыі пра яго месцазнаходжанне». Дэпутат адзначыў, што ён не бачыў былога спікера «народнай рады» ні на пасяджэнні 4 верасня, дзе прынялі рашэнне пра яго адстаўку, ні пасля.